Кіраўскі раённы Дом культуры 4 лістапада прыме прафілактычную акцыю «Кіраўшчына – тэрыторыя здароўя». Пра гэта паведамілі ў райвыканкаме.
Праграмай запланаваны шэраг мерапрыемстваў па прапагандзе здаровага ладу жыцця, бяспекі жыццядзейнасці, правільнага харчавання.
У прыватнасці, будзе працаваць міні-паліклініка, дзе кожны жадаючы зможа атрымаць кансультацыі ўрачоў-спецыялістаў, здаць аналізы крыві, у тым ліку на халестэрын і глюкозу, зрабіць электракардыяграму, вызначыць масу цела. Акрамя таго, для наведвальнікаў арганізуюць фітабар «Гаючыя травы» і гандаль з дэгустацыяй «Здаровыя і карысныя прадукты харчавання».
Пачатак акцыі а 10.00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.08.2020 - 15:58
27.07.2020 - 16:01