«Кірмаш вакансій» адбудзецца 27 верасня ў Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасцi i сацыяльнай ахове гарвыканкама.
У гэты дзень з 11.00 да 13.00 у Палацы культуры вобласці (пр-т Пушкінскі, 7) жыхары абласнога цэнтра змогуць прайсці субяседаванне ў спецыялістаў кадравых службаў прадпрыемстваў і арганізацый горада Магілёва, даведацца пра ўмовы працы, аплаты, сацыяльныя гарантыі ў арганізацыях, парадак навучання запатрабаваным прафесіям па накіраванні службы занятасці. Жадаючыя таксама змогуць атрымаць кансультацыйную дапамогу па пытанні адкрыцця ўласнай справы з атрыманнем дзяржаўнай падтрымкі (субсідыі). Будзе дадзена інфармацыя аб магчымасці перасялення ў сельскую мясцовасць з прадастаўленнем жылля і працы.
Тэлефоны для даведак: 8 (0222) 40 06 58, 40 08 93, 40 07 12.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59