Рус Бел Eng 中文

Кірмаш вакансій арганізуе ў Магілёве кампанія «Кронаспан»

Кампанія «Кронаспан» у чарговы раз правядзе ў Магілёве кірмаш вакансій. Мерапрыемства адбудзецца 11 лістапада з 10.00 да 16.00 у будынку кінатэатра «Радзіма», як паведамілі карэспандэнту сайта ў адміністрацыі прадпрыемства.

Традыцыйна кожны наведвальнік кірмашу вакансій атрымае магчымасць сустрэцца з супрацоўнікамі дэпартаментаў кампаніі, азнаёміцца з інфармацыйнымі матэрыяламі аб структуры і вытворчых працэсах, аб адкрытых вакансіях, а таксама прайсці субяседаванне ў рэжыме рэальнага часу на пазіцыю, якая найбольш зацікавіла. Усе кандыдаты, якія наведалі мерапрыемства, будуць занесены ў кадравы рэзерв прадпрыемства.

«Кронаспан» – найбуйнейшы прамысловы канцэрн у Беларусі, вядучы імпарцёр прадуктаў дрэваапрацоўкі. Гэта інтэрнацыянальная карпарацыя, якая хутка развіваецца і працаўладкоўвае таленавітых і амбіцыйных маладых людзей, прапаноўваючы ім унутранае развіццё, стабільных кар’ерны рост.

Кампаніяй «Кронаспан» на тэрыторыі СЭЗ «Магілёў» зарэгістравана тры рэзідэнты: «Кронаспан ОСБ» (вытворчасць драўняных пліт), «Кронахем» (выпуск карбамідафармальдэгіднага і фенолфармальдэгідных смол і кампанентаў), «Кронаспан Стыл Канстракшэнс» (металаканструкцыі).

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая