Кірмашы вакансій рабочых прафесій адбудуцца 18-19 верасня ў Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне гарвыканкама.
Так, 18 верасня саіскальнікі змогуць даведацца пра вакансіі ў арганізацыях будаўнічай і жыллёва-камунальнай сферы, а 19 верасня – гандлю і грамадскага харчавання. Кірмашы пройдуць з 11.00 да 12.00 ва ўпраўленні (вул.Касманаўтаў, 12).
Падчас мерапрыемстваў спецыялісты раскажуць аб магчымасцях перасялення ў іншую мясцовасць з прадастаўленнем жылля і працы. Акрамя таго, умежах праекта «Выбар прафесіі – важны крок» будзе праводзіцца бясплатнае тэставанне па падборы прафесіі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59