Кітайскі горад Янчжоу зацікаўлены ў пастаўках з Магілёўскай вобласці пітнога малака, ялавічыны і бараніны. Пра гэта на праведзенай сустрэчы ў Магілёўскім аблвыканкаме паведаміў член Пастаяннага партыйнага камітэта Кампартыі Кітая, намеснік старшыні Народнага ўрада (віцэ-мэр) горада Янчжоу правінцыі Цзянсу Чэнь Ян.
Дэлегацыя горада Янчжоу з трохдзённым візітам наведвае Беларусь. У сераду, 8 жніўня, яна пабывала на буйных прамысловых прадпрыемствах горада Асіповічы. У мясцовым райвыканкаме бакі падпісалі Мемарандум аб устанаўленні адносін сяброўскага супрацоўніцтва.
Візіт у Магілёў пачаўся з сустрэчы з прадстаўнікамі Магілёўскага аблвыканкама і Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў. У ходзе гутаркі бакі выказалі намер пашыраць супрацоўніцтва на міжрэгіянальным узроўні адразу па некалькіх напрамках, у тым ліку ў прамысловай сферы.
«У Янчжоу паспяхова функцыянуюць буйныя карпарацыі па вытворчасці аўтамабіляў і сонечнай энергіі. Гэтую прадукцыю можна вырабляць і на тэрыторыі вашага рэгіёна для рэалізацыі ў краіны Еўропы», – агучыў сумесныя планы Чэнь Ян.
Паводле яго слоў, зацікаўлены кітайскі горад і ў павелічэнні экспартных паставак з Магілёўскай вобласці мяса ялавічыны, бараніны і пітнога малака. Рэалізацыю гэтых праектаў кітайскі бок бачыць у стварэнні на беларускай тэрыторыі прадпрыемстваў па вырошчванні і вытворчасці дадзенай прадукцыі для паставак у рэгіёны Паднябеснай.

Паспрыяе ўмацаванню адносін на міжрэгіянальным узроўні, а таксама дасць магчымасць народам больш даведацца адзін пра аднаго культурны абмен. Наяўнасць у Беларусі спрыяльнай і экалагічна бяспечнай прыроды можа стаць базай для развіцця турызму, цікавасць да якога ў кітайцаў расце.
Чэнь Ян таксама звярнуў увагу на тое, што сёння маладыя людзі Кітая разглядаюць магчымасць атрымаць вышэйшую адукацыю і працу ў Беларусі. Да студэнцкага абмену гатовыя і ў Паднябеснай. «Моладзь стане паслом дружбы двух народаў, паміж якімі ёсць шмат агульнага і рознага, што заўсёды прыцягвае», – заўважыў намеснік старшыні Народнага ўрада горада Янчжоу.
Беларускі бок выказаў зацікаўленасць у стварэнні на тэрыторыі Магілёўскай вобласці СП, пашырэнні гандлю, а таксама ў кітайскіх інвестыцыях, накіраваных на стварэнне новых прадпрыемстваў, так і на пашырэнне асартыментнага пераліку ўжо дзеючых.
У ходзе перамоў бакі дамовіліся ў верасні бягучага года арганізаваць сустрэчу прадстаўнікоў дзелавых колаў рэгіёнаў, што дазволіць дэталёва абмеркаваць праекты, якія выклікаюць узаемную цікавасць.
«Да гэтага часу мы падрыхтуем і перададзім на вывучэнне пакет дакументаў, што прадугледжваюць ільготы і прэферэнцыі для бізнесу, які развіваецца як у Беларусі, так і асобных рэгіёнах Магілёўскай вобласці. Яны стануць падмуркам для наладжвання доўгатэрміновых перспектыў», – вызначыла кірунак развіцця дарожнай карты супрацоўніцтва намеснік старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Святлана Шутава. Яна таксама паведаміла аб гатоўнасці беларускага боку перайсці да наступнага этапу наладжвання кантактаў, які прадугледжвае падпісанне канкрэтных дакументаў.
У ходзе візіту ў Магілёў кітайская дэлегацыя наведала ААТ «Бабушкина крынка», прыняла ўдзел у дзелавой сустрэчы ў Магілёўскім аддзяленні БелГПП. Праграмай таксама быў прадугледжаны візіт у Цэнтр традыцыйнай кітайскай медыцыны.
Па матэрыяле mogilevnews.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24