Рус Бел Eng 中文

Кітайскія электробусы выедуць на маршрут у Магілёве 19 студзеня

Кітайскія электробусы выедуць на маршрут у Магілёве 19 студзеня. Урачыстая цырымонія адбудзецца на плошчы Славы з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кітая ў Беларусі Цуй Цыміна і старшыні гарвыканкама Уладзіміра Цумарава.

Два электробусы – падарунак кітайскай правінцыі Хунань да 750-годдзя Магілёва – у гэтыя дні завяршаюць абкатку на вуліцах абласнога цэнтра. Ім трэба будзе праехаць у тэставым рэжыме без пасажыраў 500 км. Нізкападлогавыя 12-мятровыя машыны ўжо атрымалі імёны – Хунань і Магілёў. Плануецца, што яны пойдуць па маршруце тралейбуса №4. За адну змену электробус будзе праязджаць 167 км. Разавай зарадкі электробуса хапае на 250 км. Абслугоўваць транспарт будуць чатыры работнікі тралейбуснага парка – пераможцы конкурсу сярод вадзіцеляў катэгорыі D.

Па матэрыяле ТРК «Магілёў»

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая