Электробусы – падарунак кітайскай правінцыі Хунань да 750-годдзя Магілёва – праходзяць абкатку на вуліцах абласнога цэнтра.
«Гэта доўгачаканы момант, – падзяліўся ўражаннямі дырэктар тралейбуснага парка Сяргей Манастырэнка. – Нямала часу займаліся працэдурамі па афармленні электробусаў, прайшлі ўсё, што прапісана заканадаўствам, у тым ліку тэхнічны агляд машын, і зараз гатовы для працы на маршруце».
Аднак па тэхумовах эксплуатацыі электробуса, неабходна прайсці невялікую абкатку без пасажыраў працягласцю 500 км, і толькі потым можна выйсці на маршрут. Гэта працэдура робіцца для таго, каб выявіць слабыя месцы, магчымыя няспраўнасці.
Папярэдне ўзгоднены маршрут №4. Працаваць электробусы будуць толькі ў адну змену. «Ужо бачым, машына эканамічна выгадная ў параўнанні з тралейбусам па спажыванні электрычнай энергіі», – адзначыў Сяргей Манастырэнка.
Па тэхнічным пашпарце электробусы зарэгістраваны як аўтобусы. Стаць кіроўцам новай машыны было няпроста. Сярод 14 чалавек, якія маюць катэгорыю D, праводзілі конкурс. У выніку выбралі чатырох спецыялістаў на два электробусы.
Па матэрыяле ТРК «Магілёў»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59