Кніжныя прэзентацыі і сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі пройдуць на свяце «Купалле» ў Александрыі («Александрыя збірае сяброў»). Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.
Сваю праграму прадставяць беларускія кнігавыдаўцы і кнігараспаўсюджвальнікі. «Прадугледжана шмат цікавых культурных мерапрыемстваў, сярод якіх – прэзентацыі беларускіх кніг і часопісаў, сустрэчы з аўтарамі ў ходзе акцыі «Культурны маршрут «Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям»», правядзенне літаратурнай віктарыны на тэму малой радзімы», – расказалі ў Мінінфарме. Акрамя таго, пройдзе выстава-продаж друкаванай прадукцыі.
Свята адбудзецца 7-8 ліпеня на беразе Дняпра ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. У першы раз яно прайшло ў 2010 годзе. Ідэю праводзіць фестываль у Александрыі тады падтрымаў кіраўнік дзяржавы. Гулянні традыцыйна пройдуць у маляўнічым месцы, каля моста, які злучае не толькі два населеныя пункты – Александрыю і Копысь, але і дзве вобласці – Магілёўскую і Віцебскую.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07