Рус Бел Eng 中文

Конкурс кіроўцаў смеццявозаў пройдзе ў Магілёве 19 кастрычніка

Конкурс прафесійнага майстэрства «Магілёўскі майстар» сярод кіроўцаў смеццявозаў пройдзе ў Магілёве 19 кастрычніка. Ён збярэ работнікаў прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі з усяго рэгіёна. Спаборніцтвы адбудуцца другі раз і будуць прымеркаваны да Года малой радзімы.

На шляху да перамогі канкурсантам трэба будзе прадэманстраваць веданнеправілаў дарожнага руху, абсталявання і тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў, а таксама навыкі кіравання аўтамабілем-смеццявозам. Абавязковай умовай для канкурсантаў стане адсутнасць парушэнняў працоўнай і вытворчай дысцыпліны. Акрамя таго, за апошнія 12 месяцаў з іх удзелам не павінна быць зарэгістравана ніводнага ДТЗ.

Праверка навыкаў кіравання будзе складацца з праходжання некалькіх элементаў «габарытная змейка», рух па габарытным тунэлі, пастаноўка аўтамабіля заднім ходам у бокс, пад’езд з аднаго тармажэння да «планкі» да яе дотыку пярэднім бамперам, дыяганальная паркоўка, выкананне пагрузкі кантэйнера.

Асабістыя вынікі ўдзельнікаў спаборніцтваў вызначаць па найменшай суме набраных ва ўсіх конкурсах балаў. Канкурсантаў узнагародзяць дыпломамі, грашовымі прэміямі і каштоўнымі падарункамі. Акрамя таго, кіраўнікам арганізацый, работнікі якіх сталі пераможцамі спаборніцтваў, будзе рэкамендавана ўстанавіць надбаўкі да тарыфных акладаў за прафесійнае майстэрства ў наступных памерах: за 1 месца – 15%, за 2 месца – 10%, за 3-е – 5%.
Спаборніцтвы пройдуць 19 кастрычніка на базе абласнога «ДТСААФ»(аўтадром па вул. Сіманава, 11).

Пачатак – 11.00.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая