Рус Бел Eng 中文

Конкурс на самую лепшую фотасесію і відэаролік аб Пячэрскім лесапарку праходзіць у Магілёве

Конкурс на самую лепшую фотасесію і відэаролік аб Пячэрскім лесапарку праходзіць у Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі арганізатары творчага спаборніцтва.

Прыняць удзел у мерапрыемстве, слоган якога «Захавай Пячэрск і выйграй каштоўныя прызы», можа любы жадаючы. Галоўная ўмова – работы павінны адпавядаць экалагічнай і сацыякультурнай накіраванасці.

Для таго каб пазмагацца за ўзнагароды фотаконкурсу, неабходна па 18 кастрычніка апублікаваць серыю з 10 здымкаў на сваёй старонцы Укантакце з хэштэгам # СохранимПечерск # конкурс2017. Заяўка лічыцца прынятай, калі на яе быў зроблены рэпост.

Каб стаць удзельнікам видэаконкурсу, варта да 18 кастрычніка даслаць спасылку на запампоўку роліка на адрас SavePechersk@gmail.com. Працягласць фільма не павінна перавышаць 10 хвілін. Відэаролік прымаецца, калі ён быў загружаны і апублікаваны на Youtube-канале.

Журы ад «Фотаклуб Вясёлка» вызначыць найлепшыя падборкі фота, а ад «Кінаклуба 451F» – відэаролікі. Пераможцаў узнагародзяць каштоўнымі прызамі. Будуць таксама разыграны прызы глядацкіх сімпатый, уладальнікамі якіх стануць тыя, хто атрымаў найбольшую колькасць «лайкаў» для фота і праглядаў – для відэа.

Конкурс праводзіцца з мэтай дэманстрацыі прыгажосці парку і каштоўнасці зялёных зон, а таксама павышэння інфармаванасці грамадзян аб праблемах Пячэрскага лесапарку.

Арганізатар – грамадская ініцыятыва «Захаваем Пячэрскі лесапарк».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая