Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і Міністэрства інфармацыі праводзіць конкурс «Залатое пяро «Белай Русі 2018»». Творчае спаборніцтва арганізавана сярод навучэнскай і працоўнай моладзі, членаў клубаў юных журналістаў, якія дзейнічаюць пры рэдакцыях газет, у цэнтрах дадатковай адукацыі, а таксама маладых карэспандэнтаў раённых, гарадскіх газет, тэлебачання, Інтэрнэт-сайтаў.
Прыняць удзел у конкурсе могуць маладыя людзі ва ўзросце да 30 гадоў, а ў намінацыі «Беларусь – краіна тваіх магчымасцяў» – 12-17 гадоў.
Жадаючыя могуць праявіць сябе ў чатырох катэгорыях. Так, найлепшыя даследчыя эсэ, якія змяшчаюць індывідуальныя ўражанні і меркаванні аўтара на тэму магчымасцяў моладзі і прадстаўляюцца сучаснымі медыя, будуць вызначаны ў намінацыі «Медыя III-га тысячагоддзя». Друкаваныя матэрыялы пра магчымасці і перспектывы сучаснай моладзі ў Беларусі разгледзяць у катэгорыі «Беларусь – краіна тваіх магчымасцяў». Конкурс мастацкай фатаграфіі, якая адлюстроўвае сямейны адпачынак і турызм у Беларусі як сямейныя традыцыі, носіць назву «Разам весела крочыць». Намінацыя «Майстар сваёй справы» прысвечана відэапраекту пра людзей і іх прафесіі, у якіх яны знайшлі сябе.
Творчае спаборніцтва арганізавана ў тры этапы. На першы тур – раённы (гарадскі) – работы прымаюцца да 2 красавіка. Уладальнікі прызавых месцаў, якія пройдуць у наступны этап, стануць вядомы 16 красавіка. Абласны тур адбудзецца да 23 красавіка, а пераможцаў назавуць да 14 красавіка. Найлепшыя працы да 16 мая будуць накіраваны для ўдзелу ў рэспубліканскім этапе. Вынікі творчага спаборніцтва журы падвядзе з 16 мая па 1 чэрвеня. Работы-пераможцы будуць размешчаны на сайтах і друкаваных версіях рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ, а таксама на сайтах арганізацыйных структур РГА «Белая Русь».
Удзельнікі, якія занялі прызавыя месцы, будуць узнагароджаны дыпломамі і спецыяльнымі падарункамі або грашовымі прызамі. Пераможцам рэспубліканскага этапа ўручаць дыпломы і грашовыя прызы за першае месца ў памеры 10 базавых велічынь (1 БВ цяпер – Br24,5), за другое – 7 БВ, трэцяе – 5 БВ.
Конкурс праводзіцца з мэтай актывізацыі ўзаемадзеяння арганізацыйных структур РГА «Белая Русь» са сродкамі масавай інфармацыі, далучэння да дзейнасці аб’яднання найбольш таленавітых і здольных прадстаўнікоў маладзёжнага журналісцкага асяроддзя. Яго задачы: папулярызацыя культурна-гістарычных і духоўных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, прыцягненне ўвагі моладзі да сацыяльна значных праблем грамадства, заахвочванне і стымуляванне творчай і грамадскай актыўнасці моладзі.
З падрабязнасцямі правядзення творчага спаборніцтва і ўмовамі ўдзелу можна азнаёміцца ў палажэнні конкурсу «Залатое пяро «Белай Русі 2018».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31