У Беларусі 25 ліпеня адзначаецца Дзень пажарнай службы. Ратавальнікі – першыя, хто спяшаецца на дапамогу і выязджае на выклік за лічаныя хвіліны.
Бабруйскія ратавальнікі не толькі прафесіяналы сваёй справы, але і крэатыўныя, творчыя людзі. Напярэдадні свята яны незвычайна павіншавалі калег. 14 спецыялізаваных машын выстраіліся ў знаёмы нумар 101.
Цісніце на відэа і ўбачыце, як выглядае вячэрні Бабруйск і крэатыўнае віншаванне з вышыні птушынага палёту.
Дарэчы, на стадыёне «101» Бабруйскага ГРАНС (вул. Гагарына, 46) сёння адбудзецца свята, прысвечанае Дню пажарнай службы Рэспублікі Беларусь. У праграме – выступленні творчых калектываў, спаборніцтвы па спартыўным і пажарным кросфіце, таварыская сустрэча па футболе. Час правядзення: з 14.30 да 16.50.
Па матэрыялам bobrlife.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59