Круглы стол «Сталінград – 200 дзён мужнасці і стойкасці», прысвечаны 75-й гадавіне бітвы пад Сталінградам, пройдзе 21 лютага на базе МДУ імя А. А. Куляшова. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшыня ГА «Рускае культурна-асветніцкае таварыства» Людміла Валадзько.
У мерапрыемстве прымуць удзел саветнік Пасольства Расіі ў Беларусі Маргарыта Навадворская, выкладчыкі і студэнты ВНУ, прадстаўнікі грамадскасці Магілёва. Яны абмяркуюць розныя аспекты заяўленай тэмы сустрэчы, а таксама праблемныя пытанні і задачы ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі.
Сталінградская бітва – адна з найбуйнейшых у Вялікай Айчыннай вайне. Яна пачалася 17 чэрвеня 1942 года і скончылася 2 лютага 1943 года. Дзвесце дзён і начэй на берагах Дона і Волгі, а затым ля сцен Сталінграда і непасрэдна ў самім горадзе працягвалася гэтая жорсткая барацьба. Яна разгарнулася на велізарнай тэрыторыі плошчай каля 100 тыс. кв. км пры працягласці фронту ад 400 да 850 км. Удзельнічала ў ёй з абодвух бакоў на розных этапах баявых дзеянняў звыш 2,1 млн. чалавек.
Пад уплывам Сталінградскай бітвы адбыліся буйныя змены ў міжнароднай абстаноўцы. Свет зразумеў, што адбыўся карэнны пералом у ходзе Другой сусветнай вайны, што ваенны патэнцыял Савецкага Саюза настолькі вялікі, што ён здольны на вайну да пераможнага канца. Паражэнне вермахта пад Сталінградам паскорыла распад гітлераўскай кааліцыі: з яе выйшла Італія, на гэтым шляху былі Венгрыя, Румынія і іншыя саюзнікі Германіі. Гібель адборных войскаў пад Сталінградам выклікала заняпад маральнага духу нямецкага насельніцтва. У той жа час перамога на Волзе выклікала ўздым нацыянальна-вызваленчага руху ў краінах, заняволеных фашыстамі. У Югаславіі, Чэхаславакіі, Польшчы нарастала барацьба супраць акупантаў. У Савецкім Саюзе разгром немцаў пад Сталінградам умацаваў веру народа ў перамогу, надаў сілы для жыцця ў імя дапамогі фронту, падаў надзею на заканчэнне вайны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
13.08.2020 - 15:17
29.07.2020 - 12:46
10.07.2020 - 14:16
09.07.2020 - 15:34