Купал і крыж устаноўлены на храм Праабражэння Гасподняга, які будуецца ў Бабруйску. Іх вырабілі на прадпрыемстве «Софрино» ў Маскоўскай вобласці, паведамляецца на сайце Бабруйскай епархіі.

Як адзначыў настаяцель храма пратаіерэй Дзмітрый Баркар, Спаса-Праабражэнскі храм на вуліцы Мінскай стане першым у Бабруйску двухпавярховым. Ніжняя яго частка будзе прысвечана Свяціцелю Спірыдону Трыміфунцкаму, а верхняя – Праабражэнню Гасподняму. Умяшчальнасць складзе каля 500 чалавек. Побач плануецца будаўніцтва нядзельнай школы і бібліятэкі.

Узвядзенне храма цягнецца ўжо каля чатырох гадоў. Скончыць работы плануецца ў снежні 2018 года. Аднак многае будзе залежаць ад умоў надвор’я і фінансавання: будаўніцтва ідзе цалкам на ахвяраванні і сродкі царкоўнай абшчыны.
У якасці падрадчыка выступае арганізацыя «ЭнергаРамонтСэрвіс». Праект належыць творчай майстэрні архітэктара Галушчанкі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07