Рус Бел Eng 中文

Ледзяная рэзідэнцыя Дзеда Мароза ўпершыню будзе працаваць у Магілёве

Навагодняя інтэрактыўная перформанс-пляцоўка будзе працаваць у гарадскім парку ў Падніколлі. Жыхары і госці абласнога цэнтра змогуць наведаць яе з 22 па 31 снежня з 13.00 да 14.00. Там жа ўпершыню размесцяць рэзідэнцыю Дзеда Мароза са спецыяльнага лёду. Яго даставяць у Магілёў з Екацярынбурга, – расказала«Радыё Магілёў» начальнік упраўлення культуры гарвыканкама Ірына Жабарава.

Таксама ў горадзе на Дняпры з 22 па 31 снежня можна будзе патэлефанаваць Дзеду Марозу і пагутарыць з ім. Гадзінны інтэрактыўны праект для дзятвы рэалізуюць на плошчы Зорак. Кожнае дзіця зможа скарыстацца тэлефонам Снягуркі і, набраўшы патрэбны нумар, задаць пытанні ці выказаць пажаданні галоўнаму герою Новага года. Пры гэтым Дзядуля Мароз будзе бачны на вялікім відэаэкране каля кінатэатра «Радзіма», – адзначыла Ірына Жабарава.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая