Замена індывідуальных прыбораў уліку гарачага і халоднага водазабеспячэння на лічыльнікі з магчымасцю дыстанцыйнага зняцця паказанняў пачнецца з 2019 года. Пра гэта паведаміў журналістам начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Рамашка.
Ён адзначыў, што ў распрацаваны праект пастановы ўключаны работы па замене індывідуальных прыбораў уліку вады на прыборы з магчымасцю дыстанцыйнага здыму за кошт сродкаў капітальнага рамонту. «Праект пастановы ў Савеце Міністраў, думаю, у найбліжэйшы час гэты праект будзе прыняты. Нішто сёння не перашкаджае заказчыкам, арганізацыям ЖКГ па распрацаваных праектах уносіць пэўныя дапаўненні і змены. Фактычна, можна сказаць, з наступнага года пачнецца працэс замены прыбораў уліку», – растлумачыў Андрэй Рамашка.
Прадстаўнік Мінжылкамгаса падкрэсліў, што падыход да арганізацыі ўліку спажытых у жылфондзе рэсурсаў патрабуе зменаў. «Паказанні перадаём па тэлефоне і іншым спосабам. Гэта нязручна як для спажыўца, так і для разліковых арганізацый. Сёння ёсць неабходнасць арганізацыі дыстанцыйнага зняцця паказанняў з гэтых прыбораў уліку (гарачага і халоднага водазабеспячэння. – Заўв.)», – рэзюмаваў Андрэй Рамашка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59