Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 кастрычніка прыме ўдзел у галоўных мерапрыемствах V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які 10-12 кастрычніка пройдзе ў Магілёве. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Плануецца, што разам з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным кіраўнік беларускай дзяржавы выступіць на пленарным пасяджэнні форуму, тэма якога будзе прысвечана прыярытэтным напрамкам развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактара інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва. Чакаецца, што пленарнаму пасяджэнню будзе папярэднічаць асабістая сустрэча лідараў дзвюх краін, у час якой Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяркуюць найбольш актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносін.
Праграма знаходжання ў Беларусі Прэзідэнта Расіі ўключае і магчымасці для нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка