Рус Бел Eng 中文

«Магатэкс» заключыў кантракт на пастаўку тканін ва Узбекістан

ААТ «Магатэкс» заключыла кантракт на $ 300 тыс. у эквіваленце на пастаўку інавацыйных тканін для сілавых ведамстваў Узбекістана. Дамоўленасці дасягнуты ў межах выставы Made in Belarus, якая прайшла ў верасні гэтага года ў Ташкенце.

ААТ «Магатэкс» прадстаўляла сваю прадукцыю ў межах калектыўнага стэнда вядучых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Магілёўская вытворчасць прэзентавала інавацыйныя тканіны для форменнага і спецыяльнага адзення, а таксама хатняга тэкстылю. Вялікую цікавасць выклікаў мужчынскі касцюм з арамідных валокнаў і антыстатычнай ніткі – спецвопратка не гарыць і забяспечвае абарону ад уздзеяння электрычнай дугі.

«На выставе прайшла сумесная сустрэча з Асацыяцыяй«Узтэкстыльпрам», у якой прыняло ўдзел каля 20 кампаній тэкстыльнай галіны. Усе яны, у тым ліку і «Магатэкс», зацікаўлены ва ўзаемавыгадным эканамічным супрацоўніцтве. Мы правялі прадуктыўныя перагаворы і заключылі добры кантракт», – заўважыў генеральны дырэктар ААТ«Магатэкс»Віктар Маціевіч.

Сёння ААТ «Магатэкс» ідзе па шляху дыверсіфікацыі рынкаў збыту і далейшым прасоўванні сваёй прадукцыі ў далёкім замежжы. Тканіны і вырабы кампаніі экспартуюцца больш чым у 15 краін свету, сярод якіх Расія, Казахстан, Украіна, Малдова, Узбекістан, Літва, Германія.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая