Магіляўчан запрашаюць далучыцца да дабрачыннай акцыі «Падары жыццё дзецям!». Аказаць пасільную дапамогу можна да 15 снежня, як паведаміла карэспандэнту сайта старшыня гарадскога Савета ветэранаў, заслужаны работнік адукацыі Беларусі Зінаіда Пянькова.
Паводле слоў суразмоўцы, дэпутаты ўсіх узроўняў, прэзідыум гарадскога савета ветэранаў, Магілёўскае абласное аддзяленне РГА «Беларускі дзіцячы фонд», грамадскасць горада звяртаюцца да неабыякавых жыхароў абласнога цэнтра з просьбай прыняць удзел у жыцці цяжка хворых дзяцей.
«Ёсць дзеці, якія маюць патрэбу ў дарагіх аперацыях, леках, медыцынскіх тэхнічных сродках. Нашы ўрачы робяць усё магчымае, каб падоўжыць жыццё дзіцяці. Дзяржава клапоціцца пра дзяцей, але некаторым сем’ям не хапае сродкаў, каб забяспечыць лячэнне і харчаванне дзяцей, – адзначыла Зінаіда Пянькова. – У 2016 годзе дзякуючы аналагічнай акцыі і дабрачыннаму канцэрту ўдалося падтрымаць многіх дзяцей. Давайце выкажам спачуванне і працягнем руку дапамогі таму, хто сёння ў гэтым вельмі мае патрэбу».
Можна сабраць фінансавую дапамогу ў калектыве і пералічыць сродкі на разліковы рахунак: BY45BLBB30150700038162001001 ў дырэкцыі ААТ «Белінвестбанк» па Магілёўскай вобласці УНП 700038162, ОКПО 05809574 BIC BLBBBY2X. Фізічныя асобы могуць індывідуальна патэлефанаваць з гарадскога тэлефона па нумары 89022151111 (сума за злучэнне складае Br3), а абаненты МТС – набраць з мабільнага тэлефона *222*5# (велічыня ахвяравання – Br2,04).
Дабрачынны рахунак для плацяжоў праз сістэму АРІП BY25BLBB31350700038162001002. Атрымальнік: Магілёўскае абласное аддзяленне РГА «Беларускі Дзіцячы Фонд», 212030, г. Магілёў, зав. Камісарыяцкі, д. 5, к. 412, тэл. 70-77-15.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59