Жыхароў абласнога цэнтра запрашаюць прыняць удзел у гарадскім конкурсе фатаграфій «Магілёў і магіляўчане». Прадставіць на суд журы свае работы могуць як прафесійныя фатографы, так і аматары, паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама.
Здымкі будуць прымацца па чатырох намінацыях: «Няма краю на свеце прыгажэйшага» (пейзажы рэгіёна), «Горад старажытны, горад слаўны» (магілёўскі гарадскі пейзаж), «...І на нашай вуліцы свята» (жанравае фота, стрыт-фота), «Мае землякі» (фотапартрэты). У кожнай з іх адзін удзельнік можа падаць не больш за чатыры работы.
Журы будзе ацэньваць арыгінальнасць сюжэту фотаздымкаў, раскрыццё тэмы намінацыі, мастацкую і тэхнічную якасць, каларыт і нагляднасць. Пераможцы атрымаюць дыпломы і сувеніры.
Па выніках конкурсу ў верасні ў выставачнай зале па вуліцы Болдзіна будзе арганізавана экспазіцыя, якая ўключае найлепшыя фотаработы творчага спаборніцтва.
Жадаючым паспрабаваць свае сілы ў конкурсе неабходна да 1 жніўня накіраваць заяўку і здымкі ў Магілёўскі гарадскі Цэнтр культуры і вольнага часу на электронны адрас fotokonkurs2018@list.ru. Даведкі можна атрымаць па тэлефоне: 8 (0222) 22-59-38.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07