Рус Бел Eng 中文

Магіляўчанак запрашаюць прыняць удзел у кастынгу нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь»

Магіляўчанак запрашаюць прыняць удзел у кастынгу нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама.

Адбор адбудзецца 9 лістапада ў 16.00 у гарадскім Цэнтры культуры і вольнага часу. Дзяўчатам неабходна прыйсці без макіяжу, узяць з сабой туфлі на высокім абцасе, купальнік і гумку для валасоў.

Для ўдзелу ў кастынгу магіляўчанкам неабходна папярэдне азнаёміцца з інструкцыяй аб парадку арганізацыі і правядзення конкурсу, запоўніць анкету і выслаць яе на электронны адрас moggck@list.ru, прымацаваць да ліста дзве фатаграфіі высокай якасці (у поўны рост і партрэт).

Да конкурсу дапускаюцца дзяўчаты 18-24 гадоў, росту не ніжэйшага за 174 см, з добрымі знешнімі дадзенымі, з беларускім грамадзянствам, якія ніколі не ўступалі ў шлюб, не маюць дзяцей і пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі (незалежна ад месца вучобы, працы). Немалаважнай умовай з’яўляецца адсутнасць татуіровак і пірсінгу на целе.

Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца ўладальніцы тытула «Міс Беларусь» і пераможцы ў намінацыях папярэдніх нацыянальных конкурсаў прыгажосці «Міс Беларусь», а таксама грамадзянкі, якія маюць дачыненне да фота- і відэаматэрыялаў, што носяць эратычны або парнаграфічны характар.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая