Юныя Беларускія шахматысты выйгралі прадстаўнічы міжнародны турнір «Кубак Уладзіміра Дварковіча», які праходзіць у казахстанскім Актабэ з 22 па 26 верасня, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі шахмат.

Сёлета за кубак прыехалі пазмагацца юнакі і дзяўчаты з Арменіі, Індыі, Кітая, Беларусі, Ірана, Канады, Алжыра, Казахстана, Расіі, Азербайджана. Спаборніцтвы праводзяцца па кругавой сістэме ў дзевяць тураў з аблікам рэйтынгу ФІДЭ.
Зборная Беларусі, якую прадстаўляюць Дзяніс Лазавік, Вольга Бадзелька, Аляксандра Тарасенка і капітан каманды Вячаслаў Зарубіцкі, заваявала залатыя ўзнагароды ў камандным турніры за тур да завяршэння спаборніцтваў.

У скарбонцы беларускіх шахматыстаў 17 ачкоў. Яны адзіныя з удзельнікаў спаборніцтваў не прайгралі ніводнага матчу, запісаўшы на свой рахунак восем перамог і адзін нічыйны вынік. Сярэбраныя ўзнагароды ў зборнай Кітая (14 ачкоў), бронза – у расіян, якія па дадатковых паказчыках абышлі гаспадароў спаборніцтваў каманду Казахстана.

Магіляўчанка Вольга Бадзелька паказала найлепшы вынік сярод усіх удзельнікаў на 3-й дошцы: на яе рахунку 8,5 балаў з 9 магчымых. Дзяніс Лазавік у ліку найлепшых на 2-й дошцы, ён прынёс камандзе 7 ачкоў з 9 магчымых.
Фота openchess.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі