Рус Бел Eng 中文

Магілёў 25-26 мая прыме рэспубліканскае свята «Моладзь і творчасць – гісторыя будучыні»

У маладзёжнай сталіцы Беларусі 25-26 мая пройдзе рэспубліканскае свята «Моладзь і творчасць – гісторыя будучыні». У мерапрыемстве прыме ўдзел больш за 600 студэнтаў беларускіх ВНУ, паведамілі ў аддзеле па рабоце са СМІ і развіцці паліграфіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.

Так, 25 мая адбудзецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнцкай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі», акцыя «Студэнты – дзецям» з наведваннем устаноў адукацыі для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. У гэты ж дзень студэнтам прапануюць паглядзець прэм’еру спектакля «Таямніцы старой ратушы», якую Магілёўскі абласны драмтэатр падрыхтаваў да свайго 130-годдзя.

Святочныя мерапрыемствы працягнуцца 26 мая. З 9.00 на плошчы Зорак запланаваны маладзёжныя флэш-моб, інтэрактыўная праграма «Арт-Палёт-2018» і канцэрт прызёраў фестывалю «АРТ-вакацыі». Акрамя таго, у скверы 40-годдзя Перамогі будзе арганізавана шырокамаштабная прафарыентацыйная кампанія і творчыя майстэрні ВНУ краіны.

Завершыцца рэспубліканскае свята вялікім гала-канцэртам з удзелам пераможцаў фестывалю «АРТ-вакацыі», які пройдзе ў абласным цэнтры творчасці. На плошчах побач разгорнецца выстава ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Магілёўшчыны.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая