Рус Бел Eng 中文

Магілёў апранецца ў навагодняе ўбранне да 10 снежня

Магілёў апранецца ў навагодняе ўбранне да 10 снежня. Такое даручэнне зрабіў сёння на аператыўнай нарадзе ў Магілёўскім гарвыканкаме яго старшыня Уладзімір Цумараў.

«Мы павінны ўпрыгожыць горад крыху раней, каб для жыхароў і гасцей стварыць перадсвяточны настрой і ўсе змаглі атрымаць асалоду ад прыгажосці навагодняга Магілёва. Трэба максімальна задзейнічаць магчымасці святлавога афармлення, каб абласны цэнтр ужо 10 снежня заззяў святочнымі агнямі, гірляндамі і святлодыёднымі скульптурамі»,– адзначыў Уладзімір Цумараў.

Мэр Магілёва звярнуў асаблівую ўвагу на ўпрыгожванне пешаходнай вуліцы Ленінскай, праспекта Міру, а таксама ўезду ў горад з боку Мінска. Да 10 снежня ў святочнае ўбранне павінны апрануцца гандлёвыя аб’екты і ўстановы сацыяльнай сферы. 24 лістапада Уладзімір Цумараў правядзе нараду па пытаннях арганізацыі ў абласным цэнтры навагодніх мерапрыемстваў.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая