Магілёў наведае з гастролямі Гомельскі гарадскі моладзевы тэатр. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла літаратурны рэдактар Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Вольга Семчанка.
Паводле слоў суразмоўніцы, у пачатку 131-га тэатральнага сезона наш драмтэатр рыхтуе прыемны сюрпрыз для гледачоў: арганізуе ў верасні абменныя гастролі. Так, магіляўчане пакажуць у Гомелі тры свае спектаклі: «Браты і Ліза», «Казкі старога Арбата» і «Гадкае качаня». На сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра з 24 па 27 верасня гомельская трупа таксама прадставіць тры пастаноўкі: псіхалагічны трылер «Метад», камедыю «Перабор» і казку для дзяцей «Захавальнікі чароўнай кнігі». Вячэрнія спектаклі будуць ісці па аднаму разу, казка – па два на працягу двух дзён.
Білеты можна набыць у касе абласнога драматычнага тэатра, на сайце kinoteatr.megamag.by і ў распаўсюджвальнікаў. Цана Br2,5 – Br12.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07