Магілёў 28-29 жніўня прыме форум «Горад, дружалюбны дзецям і падлеткам: ад ініцыятывы да платформы для лакалізацыі Мэтаў устойлівага развіцця». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.
Чакаецца, што ў мерапрыемстве прыме ўдзел 160 чалавек – прадстаўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, падлеткавых парламентаў (саветаў) з 25 гарадоў, якія далучыліся да рэалізацыі ініцыятывы «Горад, дружалюбны дзецям і падлеткам»; Палаты Прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі; Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці; міністэрстваў адукацыі, аховы здароўя, працы і сацыяльнай абароны, унутраных спраў, эканомікі, замежных спраў; Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь; банкаў і навуковай грамадскасці; грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый; недзяржаўных і міжнародных арганізацый.
Падлеткавы форум пройдзе 28 жніўня і збярэ прадстаўнікоў падлеткавых парламентаў з 25 гарадоў Беларусі, якія далучыліся да платформы «Горад, дружалюбны дзецям і падлеткам».
Асноўная частка форуму пройдзе 29 жніўня. Так, у рамках пленарнага пасяджэння ўдзельнікі абмяркуюць 10 актуальных тэм. Сярод іх – эфектыўнасць сацыяльнай палітыкі ў інтарэсах дзяцей у Магілёўскай вобласці; дзяржаўная маладзёжная палітыка, формы і метады далучэння падлеткаў і моладзі ў прыняцце рашэнняў; мэты ўстойлівага развіцця і іх накіраванасць на рашэнне задач у дачыненні да дзяцей і падлеткаў; падлеткі і моладзь у фокусе ўвагі ЮНІСЕФ і адзін з прыярытэтаў супрацоўніцтва ЮНІСЕФ і Рэспублікі Беларусь у рамках рэалізацыі Глабальнай ініцыятывы ЮНІСЕФ «Горад, дружалюбны дзецям». Ад ініцыятывы да платформы «Горад, дружалюбны дзецям і падлеткам» і інш.
У другой палове дня праца форуму будзе працягнута па трох тэматычных секцыях: «Маніторынг выканання правоў дзяцей і падлеткаў у кантэксце ЦУР», «Узаемадзеянне органаў мясцовага самакіравання і падлеткавага парламента ў вырашэнні сацыяльна значных задач» і «Адраснасць дзяржаўных праграм у сацыяльнай сферы і выкарыстанне мясцовых бюджэтаў у інтарэсах дзяцей і падлеткаў».
Завершыцца мерапрыемства выступленнямі кіраўнікоў секцый, падвядзеннем вынікаў работы форуму і прыняццем рэзалюцыі.
Форум «Горад, дружалюбны дзецям і падлеткам: ад ініцыятывы да платформы для лакалізацыі Мэтаў ўстойлівага развіцця» накіраваны на абагульненне вопыту эфектыўнага мясцовага кіравання ў інтарэсах дзяцей і падлеткаў, абмеркаванне перспектыў развіцця платформы «Горад, дружалюбны дзецям і падлеткам» для ўдасканалення механізмаў уключэння падлеткаў у працэсы прыняцця рашэнняў і лакалізацыю Мэтаў ўстойлівага развіцця на мясцовым узроўні.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка