Рус Бел Eng 中文

Магілёў у кастрычніку з гастролямі наведаюць тэатры з Мінска, Калугі і Кішынёва

Магілёў у кастрычніку з гастролямі наведаюць тэатры з Мінска, Калугі і Кішынёва. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў адміністрацыі абласнога драматычнага тэатра.

11 кастрычніка ў горад на Дняпры прыедзе мінскі Сучасны мастацкі тэатр. «Ён неаднаразова наведваў з гастролямі Магілёў, – адзначылі суразмоўцы. – Тэатр тут ведаюць і любяць, а яго пастаноўкі знаходзяць шырокі водгук у гледача і нязменна праходзяць з аншлагам». У чэрвені 2016 года на сцэне Магілёўскага драматычнага тэатра СМТ прадстаўляў бліскучую камедыю «Два падкаблучнікі», у верасні 2018 га – камедыі «Шалёныя грошы» і «Дом уверх дном». Апошні спектакль будзе зноў паказаны магілёўскім гледачам па іх шматлікіх просьбах.

Акцёры Калужскага тэатра юнага гледача сыграюць на сцэне нашага драмтэатра 13 кастрычніка. Госці прадставяць спектакль для дзяцей пад назвай «Каза-дзераза». Паказ адбудзецца двойчы: у 11.00 і 13.00.

27-28 кастрычніка ў Магілёў прыедзе Дзяржаўны маладзёжны драматычны тэатр «З вуліцы Руж» (Кішынёў, Малдова). Трупа прадставіць тры спектаклі ў пастаноўцы свайго галоўнага рэжысёра Юрыя Хармеліна: музычную казку для дзяцей «Чараўнік смарагдавага горада» (27-28 кастрычніка ў 12.00), трагікамедыю «Аўтобус» (27 кастрычніка ў 18.30) і монаспектакль-драму «Кветкі для Элджэрнона» (28 кастрычніка ў 18.30). Усе спектаклі будуць ісці на рускай мове.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая