Магілёў урачыста ўступіў у правы маладзёжнай сталіцы. Ганаровы статус гораду на Дняпры перадаў сёння Полацк.

Сімвалічны ключ і памятны знак старшыні Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Сяргею Іванову паднёс старшыня Полацкага раённага Савета дэпутатаў Іосіф Грыбовіч. Ён адзначыў, што за мінулы год у маладзёжнай сталіцы Беларусі 2017 года правялі больш за 40 крэатыўных маладзёжных праектаў, якія даказалі, што ў горадзе жывуць актыўныя і ініцыятыўныя хлопцы і дзяўчаты, здольныя вырашаць самыя складаныя задачы. Ён пажадаў Магілёву годна арганізаваць запланаваныя мерапрыемствы і ўсебакова пацвердзіць новае званне.

У сваю чаргу Сяргей Іваноў сказаў, што статус маладзёжнай сталіцы – не толькі гонар для горада, але і вялікая адказнасць, у пэўнай ступені аванс, моцны стымул для развіцця маладзёжных ініцыятыў, творчых праектаў, рэалізацыі крэатыўных ідэй. Магілёўскім юнакам і дзяўчатам ёсць чым ганарыцца: практычна ўсе сферы адзначаны сур’ёзнымі дасягненнямі, якія ўславілі Магілёў не толькі ў Беларусі, але і за межамі краіны. Звяртаючыся да магілёўскай моладзі, старшыня гарадскога Савета дэпутатаў падкрэсліў, што яны шмат чаго дасягнулі ў жыцці, але галоўныя перамогі і поспехі яшчэ наперадзе.

Завяршаючы выступленне, Сяргей Іваноў перадаў статутную сімволіку найлепшым прадстаўнікам моладзі абласнога цэнтра – выкладчыку, члену Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэату прэміі Магілёўскага гарвыканкама «Дасягненне – 2017» Вользе Бяловай і курсанту інстытута МУС, пераможцу абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года – 2017» Максіму Патарэнку.

Сёння ў абласным цэнтры праходзіць рэспубліканскае свята «Магілёў – маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь – 2018». У горад прыехалі тысячы гасцей, у тым ліку кіраўнікі Міністэрства адукацыі, студэнцкія дэлегацыі, лідары маладзёжных арганізацый, пераможцы рэспубліканскіх і міжнародных спартыўных спаборніцтваў і творчых конкурсаў, маладыя навукоўцы. Сімвалічная перадача ключа прайшла ва ўрачыстай абстаноўцы на сцэне Абласнога цэнтра творчасці. Тут жа адбылася выстава дасягненняў «Моладзь Магілёва: традыцыі і будучыня», дзе прэзентавалі праект «WorldSkills – старт у будучыню!» па папулярызацыі і павышэнні прэстыжу рабочых прафесій.

Гасцей парадаваў вялікі канцэрт.

Адкрываючы мерапрыемства, Міністр адукацыі Ігар Карпенка нагадаў, што маладзёжная сталіца – гэта ініцыятыва, народжаная ў Год моладзі. На ўдзел у праекце адгукнуліся многія гарады і рэгіёны Беларусі. Першай маладзёжнай сталіцай, якая ўвайшла ў гісторыю, сталі Баранавічы, якія адразу ж задалі высокі ўзровень у рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў і мерапрыемстваў.

Ігар Карпенка выказаў надзею, што і Магілёў годна пранясе эстафету маладзёжнай сталіцы. «Сёння моладзь – самая актыўная, матываваная, адукаваная частка грамадства, – падкрэсліў ён. – Гэта стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця нашай краіны. Маладым трэба будзе памнажаць эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял Беларусі, захоўваць яе ўнікальную гісторыка-культурную спадчыну, дбаць пра мірную будучыню».

Міністр адукацыі пажадаў старэйшаму пакаленню здароўя і дабрабыту, моладзі – выканання запаветных жаданняў, вялікіх мэтаў, грандыёзных планаў, поспехаў і ўдачы.
Ігар Карпенка ўручыў падзякі і прэміі Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту пераможцам і прызёрам 29-гадовай Сусветнай універсіяды. У іх ліку цяжкаатлетка Дар’я Навумава, плывец Ілья Шымановіч, бягунка Эльвіра Герман, гімнасткі Ганна Бажко, Марыя Трубач, кідальніца молата Ганна Малышчык.

Акрамя таго, Міністр адукацыі ўзнагародзіў лаўрэатаў рэспубліканскага конкурсу сацыяльнай рэкламы «Маладзёжны погляд». Сярод найлепшых ёсць і прадстаўнікі горада на Дняпры: у намінацыі «Сацыяльны плакат» адзначана фатограф Марына Тупальская і навучэнец Магілёўскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа Мацвей Ждан.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31