Выстава «Праверана часам» да 100-годдзя грамадска-палітычнай газеты «Магілёўская праўда» працуе ў абласной бібліятэцы імя В. І. Леніна. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
У аддзеле беларускай і краязнаўчай літаратуры жадаючыя змогуць убачыць копію першай старонкі выдання ад 3 студзеня 1919 года. Таксама тут захоўваецца фотакопія артыкула з нумара газеты ад 29 лютага 1926 года, якая тады выходзіла пад назвай «Соха і молот». Наведвальнікам экспазіцыі прадставіцца магчымасць пагартаць падшыўку за першае паўгоддзе 1946 года, пачытаць новыя нумары.
Выстава будзе працаваць да 15 лютага.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
13.08.2020 - 15:17
29.07.2020 - 12:46
10.07.2020 - 14:16
09.07.2020 - 15:34