Рус Бел Eng 中文

«Магілёўэнерга» запусціла новы сэрвіс SMS-паведамлення

РУП «Магілёўэнерга» запусціла новы сэрвіс SMS-паведамлення. Пра гэта паведамілі на прадпрыемстве.

Сэрвіс прадугледжвае рэгулярную рассылку інфармацыі аб аварыйных і планавых адключэннях электраэнергіі, запазычанасці па аплаце за спажытую электраэнергію. Паслуга бясплатная і падключаецца па жаданні абанентаў. Для гэтага неабходна звярнуцца да спецыялістаў прадпрыемства ў адпаведных раёнах (або да кантралёра ў момант наведвання пры планавым абыходзе) і даць асабістую згоду на атрыманне паведамленняў. Пры жаданні таксама лёгка можна адмовіцца ад паведамленняў.

«Не варта баяцца новых тэхналогій, якія трывала ўваходзяць у паўсядзённае жыццё. На справе яны дазваляюць значна палегчыць элементарныя бытавыя абавязкі, зэканоміць фінансы і вызваліць час для больш важных спраў», – падкрэслілі суразмоўцы.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая