Рус Бел Eng 中文

«Магілёўхімвалакно» падпіша на Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі кантракты на $100 млн.

ААТ «Магілёўхімвалакно» падпіша на пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва, якое адбудзецца 12 кастрычніка на палях V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, тры кантракты на $100 млн. Пра гэта сёння журналістам паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзімір Панцюхоў.

Усяго чакаецца, што ў гэтым годзе кантрактаў будзе падпісана не менш чым на $ 500 млн. Іх заключаць таксама «Магілёўліфтмаш», «Магатэкс» і іншыя прадпрыемствы. «Ідзе узаемны пошук партнёраў, падпісанне кантрактаў гаворыць пра тое, што можна з упэўненасцю глядзець у будучыню», – адзначыў Уладзімір Панцюхоў.

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр Папкоў у сваю чаргу нагадаў, што перад Беларуссю стаіць сур’ёзная задача аб павелічэнні ВУП: да 2025 года ён павінен вырасці ўдвая – да $ 100 млрд. Амбіцыйныя планы па падваенні ВУП абмяркоўваюцца і ў Расіі. На думку сенатара, краінам трэба сумесна рухацца на шляху па дасягненні гэтых мэтаў. Заключаныя на форуме кантракты і пагадненні аб супрацоўніцтве павінны адыграць сваю ролю.

V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе 10-12 кастрычніка ў Магілёве і Магілёўскай вобласці пад эгідай Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі. У асноўных і спадарожных мерапрыемствах форуму чакаецца ўдзел каля 2 тыс. чалавек. Мяркуецца, што будзе падпісана больш за 70 дакументаў аб супрацоўніцтве – на міжурадавым, абласным і раённым узроўнях.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая