Рус Бел Eng 中文

Магілёўскае абласное кадэцкае вучылішча адзначыла 15-годдзе

Магілёўскае абласное кадэцкае вучыл​ішча адзначыла 15-годдзе. Святочнае мерапрыемства да знамянальнай даты прайшло ў канцэртнай зале «Магілёў».

З юбілейнай датай установу адукацыі павіншавалі ганаровыя госці: намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч, начальнік УУС генерал-маёр міліцыі Аляксандр Кавальчук, начальнік УКДБ генерал-маёр Аляксандр Невяроўскі, начальнік УСК па Магілёўскай вобласці палкоўнік юстыцыі Андрэй Ліс, начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Уладзімір Рыжкоў, а таксама прадстаўнікі кіраўніцтва іншых праваахоўных структур, навучальных устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў. Акрамя таго, на сходзе прысутнічалі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя дырэктары вучылішча, начальнік Тульскага кадэцкага цэнтра Усерасійскай паліцэйскай асацыяцыі Аляксей Дзярабін, выпускнікі, кадэты, іх родныя і блізкія. Шмат каму ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны ўзнагароды, падзякі, падарункі.

За 15 гадоў працы вучылішча дасягнула вялікіх поспехаў, стаўшы добра абсталяванай, мадэрнізаванай, прэстыжнай установай адукацыі. Тут створаны ўсе ўмовы для ўсебаковага і гарманічнага развіцця асобы. Навучальныя кабінеты ўкамплектаваны сучаснымі тэхнічнымі сродкамі навучання. Кадэты маюць магчымасць займацца ў розных спартыўных секцыях, аб’яднаннях па інтарэсах. Таксама хлопцы прымаюць актыўны ўдзел у экскурсійных паездках і турыстычных паходах па культурных і гістарычных мясцінах Беларусі.

Фота афіцыйнага прадстаўніка УУС Алены Ігнатавай

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая