Замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю «ВМГ Індустры» (рэзідэнт СЭЗ «Магілёў») плануе ў найбліжэйшыя два гады павялічыць вытворчасць і экспарт мэблі ўдвая. Пра гэта паведаміў дырэктар прадпрыемства Кірыл Выбарны.
«Наша прадукцыя сёння карыстаецца павышаным попытам на знешнім рынку, таму заснавальнікамі было прынята рашэнне аб мадэрнізацыі дзеючай вытворчасці, будаўніцтве новага мэблевага цэха і пашырэнні складоў з мэтай нарошчвання аб’ёмаў выпуску прадукцыі. Рэалізацыя праекта знаходзіцца ў актыўнай стадыі. Ужо ўведзены ў строй сучасны лагістычны цэнтр, вядзецца мантаж новага і мадэрнізацыя наяўнага абсталявання, а таксама распачата будаўніцтва новага мэблевага цэха, увод у строй якога запланаваны ў кастрычніку 2018 года», – заўважыў дырэктар.
Рэалізацыя гэтага інвестпраекта ацэньваецца прыкладна ў 27 млн. еўра. На новай вытворчасці плануецца стварыць дадаткова каля 200 працоўных месцаў. «Мы нічога новага не будзем выпускаць – гэта будзе па-ранейшаму корпусная мэбля. Толькі дзякуючы рэалізацыі гэтага праекта мы плануем павялічыць вытворчыя магутнасці і экспарт прадукцыі ўдвая. Так, калі цяпер мы рэалізуем штомесяц мэблі прыкладна на 4,5 млн. еўра, то ў найбліжэйшыя два гады ставім задачу выйсці на 9 млн. еўра. Цяпер 100% нашых вырабаў рэалізуецца за межы Беларусі і праз міжнародныя гандлёвыя сеткі трапляе да спажыўцоў у самых розных краінах – ад Канады да Японіі і ААЭ», – адзначыў Кірыл Выбарны.
Прадпрыемства пачало працу ў СЭЗ «Магілёў» ў 2013 годзе. У 2014 выйшла на праектную магутнасць. ЗТАА «ВМГ Індустры» – адна з кампаній міжнароднага дрэваапрацоўчага холдынгу VMG з цэнтральным офісам у Клайпедзе (Літва). Холдынг VMG аб’ядноўвае некалькі прадпрыемстваў на тэрыторыі Літвы і Беларусі і з’яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў і экспарцёраў мэблі, пліт ДСП у краінах Балтыі. Вытворчы комплекс «ВМГ Індустры» займае 22 га і складаецца з трох вытворчасцей: ДСП, фанеры і гнутаклееных дэталяў, мэблі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24