Магілёўская абласная друкарня імя Спірыдона Собаля сёння адзначае 100-годдзе з моманту стварэння. Урачысты сход, прысвечаны святочнай даце, пройдзе 12 студзеня ў абласным тэатры лялек.
Сёння на прадпрыемстве працуе каля 90 чалавек. Асартымент вырабляемай прадукцыі даволі шырокі: кнігі з розным аздабленнем, бланкі строгай справаздачнасці з высокай ступенню абароны, часопісы, улёткі, буклеты з ламінаванай вокладкай, папкі, календары, этыкеткі, паштоўкі, візітоўкі і многае іншае.
У сферы газетнай вытворчасці друкарня з’яўляецца рэгіянальным манапалістам. Тут друкуецца больш за 50 найменняў газет агульным тыражом 1 млн. 400 тыс. асобнікаў у месяц. У апошнія гады тут сталі друкаваць не толькі мясцовыя раённыя, гарадскія і абласныя выданні, але і газеты з іншых рэгіёнаў Беларусі.
Рэдакцыя сайта віншуе друкарню з юбілеем і жадае творчых поспехаў і працвітання.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59