Рус Бел Eng 中文

Магілёўская абласная выбарчая камісія задаволіла адну з пяці скаргаў на адмаўленне ў рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты

На пасяджэнні абласной выбарчай камісіі, якое адбылося 24 студзеня, былі разгледжаны пяць скаргаў ад прэтэндэнтаў на дэпутацкую працу ў мясцовых Саветах дэпутатаў 28-га склікання. Сярод абскарджаных рашэнні Магілёўскай і Бабруйскай гарадскіх, Горацкай раённай выбарчых камісій, 1 вылучаўся шляхам збору подпісаў, 3 – Бабруйскай гарадской арганізацыяй Аб’яднанай грамадзянскай партыі, 1 – Горацкай раённай арганізацыяй Беларускай патрыятычнай партыі.

Грамадзяне заяўлялі пра неабгрунтаванасць адмаўлення ў рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў у дэпутаты. Аблвыбаркам задаволіў толькі адну з заяў.

Неабгрунтаванай было названа адмаўленне ў рэгістрацыі Аляксандру Лазараву – кандыдату па Інжынернай выбарчай акрузе №35. Прычынай была недакладнасць звестак, указаных у дэкларацыі аб даходах і маёмасці. Аднак А. Лазараў пасля вывучэння адказаў на запыты ў адпаведныя службы і пасля абмеркавання наяўных фактаў і інфармацыі члены абласной камісіі па выбарах прынялі рашэнне лічыць недакладнасці ў дэкларацыі маючымі неістотны характар у сваёй недакладнасці і ўключыць Аляксандра Лазарава ў спіс кандыдатаў у дэпутаты.

У іншых выпадках аблвыбаркам пацвердзіў правільнасць рашэнняў выбарчых камісій аб адмаўленні па прычыне падачы няпоўнага пакета патрэбных для рэгістрацыі кандыдата дакументаў і парушэння парадку вылучэння палітычнай партыяй.

Акрамя таго, аблвыбаркам разгледзеў заяву Юрыя Марцінкова аб спыненні паўнамоцтваў у сувязі з рэгістрацыяй яго кандыдатам у дэпутаты Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая