Рус Бел Eng 中文

Магілёўская асацыяцыя прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў падпісала пагадненне аб супрацоўніцтве з Саветам дырэктараў пры прэфекце УАА горада Масквы

Сумеснае пасяджэнне Савета дырэктараў пры прэфекце Усходняй адміністрацыйнай акругі горада Масквы і кіраўнікоў прадпрыемстваў прамысловасці і навукі Магілёўскай вобласці адбылося ў расійскай сталіцы.

У склад дэлегацыі Прыдняпроўскага краю, якую ўзначаліў намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Некрашэвіч, увайшлі прадстаўнікі Магілёўскага гарвыканкама, Магілёўскай асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, ЗППТУП «Баро», ТДА «Стрым», ААТ «Магілёўскі завод «Строммашына», «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця», ААТ «Белшына». Ад расійскага боку ў пасяджэнні прынялі ўдзел кіраўнікі упраў раёнаў УАА Масквы, кіраўніцтва маскоўскіх прадпрыемстваў і арганізацый.

Падчас мерапрыемства было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Магілёўскай асацыяцыяй прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў і Саветам дырэктараў пры прэфекце УАА горада Масквы

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая