Магілёўская гарадская капэла сёння адкрые дваццаты сезон. Першы канцэрт адбудзецца ў касцёле Узнясення Найсвяцейшай Панны Марыі, паведамілі карэспандэнту сайта ў адміністрацыі капэлы.
У святочным канцэрце прымуць удзел ганаровыя госці – заслужаны дзеяч культуры Беларусі Рыгор Сарока і лаўрэат міжнародных конкурсаў Ксенія Пагарэлая, салісты Вольга Кохан і Вераніка Чарапанава.
У першым аддзяленні канцэрта ўпершыню ў нашым горадзе прагучыць вакальна-сімфанічны твор «Credo» для салістаў, хору і аркестра бельгійскага кампазітара польскага паходжання Анры Сярока.
Упрыгожаннем другой часткі свята стане гучанне новага аргана. У выкананні салісткі канцэртнай залы Сафійскага сабора ў Полацку Ксеніі Пагарэлай, якая добра вядомая аматарам класікі як у Беларусі, так і за мяжой, прагучаць творы для аргана Іагана Себасцьяна Баха, а таксама англійскага кампазітара і арганіста эпохі позняга барока Джона Стэнлі. У суправаджэнні камернага складу будзе выкананы Канцэрт Рэ мажор чэшскага кампазітара, яркага прадстаўніка ранняга класіцызму Францішака Ксавера Брыксі.
Магілёўская гарадская капэла была ўтворана 25 жніўня 1998 года ў складзе камернага хору і аркестра. З таго часу ў Магілёве пастаянна стала гучаць вакальна-сімфанічная музыка.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07