Рус Бел Eng 中文

Магілёўская мытня гатова да павелічэння пасажырапатоку ў мясцовым аэрапорце

Магілёўская мытня гатова да павелічэння пасажырапатоку ў мясцовым аэрапорце. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Супрацоўнікі мытні забяспечваюць умовы для эфектыўнага ажыццяўлення мытнага і пагранічнага кантролю фізічных асоб і тавараў у мінімальна магчымыя тэрміны. За 10 месяцаў гэтага года дзяржаўную мяжу Беларусі перасеклі каля 5 тыс. пасажыраў, а ў 2016-м – 1755.

Да раней наладжаных палётаў у Балгарыю і Турцыю дадаліся чартарныя рэйсы ў Егіпет. Першы – Магілёў-Хургада – вылецеў 24 кастрычніка. «Хочацца адзначыць, што Магілёў – другі з абласных цэнтраў Беларусі, які рэалізуе падобныя палётныя праграмы, – падкрэслілі суразмоўцы. – Дзякуючы скаардынаваным дзеянням мытнікаў і супрацоўнікаў памежнай, фіта-санітарнай і ветэрынарнай службы магілёўцы і госці нашага горада могуць адпраўляцца ў доўгачаканы адпачынак без узнікнення неабгрунтаваных затрымак».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая