Магілёўская мытня за 2017 год пералічыла ў рэспубліканскі бюджэт Br212 млн. плацяжоў, што на 28% больш у параўнанні з паказчыкамі мінулага года. Пра гэта паведамілі на сходзе, дзе разглядаліся вынікі працы ведамства за мінулы год.

Падчас пасяджэння адзначана, што дзейнасць усіх супрацоўнікаў была арыентавана, у першую чаргу, на рэалізацыю умоў, неабходных для эфектыўнай знешнеэканамічнай дзейнасці суб’ектаў гаспадарання, спрашчэнне і паскарэнне мытных аперацый, удасканаленне мытнага адміністравання.

У завяршэнні сходу начальнік мытні Леанід Досаў падзякаваў ўсім супрацоўнікам ведамства за праведзеную працу і ўручыў нагрудныя знакі ДМК Рэспублікі Беларусь «За адзнаку» II ступені, ганаровыя граматы і сведчанні па выніках працы за 2017 год.


Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24