Магілёўская пяціборка Кацярына Эціна і Уладзіслаў Астроўскі з Мінска пазмагаюцца за ўзнагароды III летніх юнацкіх Алімпійскіх гульняў у Аргенціне. Яны прымуць удзел у спаборніцтвах па сучасным пяцібор’і.
У гэтай дысцыпліне будзе разыграна тры камплекты медалёў: у асабістым першынстве ў юнакоў і дзяўчат, а таксама ў змешанай эстафеце. Наша спартсменка значыцца сярод галоўных прэтэндэнтаў на медалі.
ІІІ летнія Юнацкія Алімпійскія гульні ў Буэнас-Айрэсе пройдуць з 6 па 18 кастрычніка. У склад беларускай каманды ўвайшло 37 спартсменаў і 18 трэнераў. Беларускія атлеты выступяць у 16 відах спорту (акрабатыка, жаночая барацьба, гімнастыка спартыўная, гімнастыка мастацкая, веславанне на байдарках і каноэ, веславанне акадэмічнае, дзюдо, лёгкая атлетыка, сучаснае пяцібор’е, стральба з лука, стральба кулявая, тэніс, настольны тэніс, парусны спорт, плаванне, скачкі на батуце).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі