Магілёўская вобласць адзначае 29-ю гадавіну вываду савецкіх войск з Афганістана. Стартам святкавання памятнай даты стала дваццатая міжрэгіянальная сустрэча воінаў-інтэрнацыяналістаў Бялыніцкага, Круглянскага, Магілёўскага і Шклоўскага раёнаў, якую 9 лютага прыняў Шклоў.
Далей на працягу тыдня ва ўсіх раёнах паўсюдна праходзілі вечары з ушанаваннем воінаў-інтэрнацыяналістаў. Да магіл загінулых у той вайне ўскладалі вянкі і кветкі, у адукацыйных установах арганізоўвалі вечары памяці, моладзевыя патрыятычныя акцыі, канцэрты, рэквіемы. Не засталіся без увагі і сем’і загінулых воінаў.
У Магілёве ўрачысты мітынг адбудзецца 15 лютага ў 12.00 на набярэжнай Дняпра, дзе ўзведзена капліца воінам-інтэрнацыяналістам. У мерапрыемстве прымуць удзел ветэраны вайны ў Афганістане, родныя і блізкія загінулых, прадстаўнікі абласной і гарадской улады, прадпрыемстваў, грамадскасць, моладзь, каб ушанаваць памяць землякоў хвілінай маўчання, ускласці вянкі і кветкі да падножжа манумента. У 13.00 у актавай зале СШ №6 (вуліца Чыгрынава, 8) будзе арганізаваны тэматычны канцэрт. Аналагічныя мітынгі пройдуць у гэты дзень і ў іншых гарадах і райцэнтрах.
За дзесяцігоддзе баявых дзеянняў у Афганістане праз гарніла вайны прайшло каля 3,5 тыс. ураджэнцаў Магілёўшчыны. Амаль паўтары тысячы афіцэраў і салдат за стойкасць і мужнасць, праяўленыя пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку, узнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі. Пасмяротнага звання Героя Савецкага Саюза ўдастоены магіляўчанін Андрэй Мельнікаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59