Магілёўская вобласць і кітайская правінцыя Цзянсу дамовіліся вывесці гандлёва-інвестыцыйнае супрацоўніцтва на новы ўзровень. Пра гэта паведаміў генеральны консул Беларусі ў Шанхаі Валерый Мацэль.

«Нарошчванне і дыверсіфікацыя паставак беларускай прадукцыі на кітайскі рынак, ход рэалізацыі ў Магілёўскай вобласці асобных інвестыцыйных праектаў, рост экспарту беларускіх турыстычных паслуг у КНР былі ў цэнтры ўвагі на сустрэчы губернатара Магілёўскай вобласці Уладзіміра Даманеўскага з губернатарам Усходняй кітайскай правінцыі У Чжэнлунам, – расказаў Валерый Мацэль. – Падчас сустрэчы кіраўнікі пабрацімскіх рэгіёнаў адзначылі паспяховую рэалізацыю праекта па пастаўцы на рынак Кітая ялавічыны Магілёўскага мясакамбіната, інвестыцыйных праектаў па вырошчванні ў Магілёўскай вобласці льновалакна і грыбоў, працу ў Магілёве цэнтра кітайскай традыцыйнай медыцыны».

Па выніках наведвання дэлегацыяй найбуйнейшай у правінцыі кампаніі сеткавага гандлю «Суга Супермаркет», у якую ўваходзяць каля 1,8 тыс. магазінаў, дасягнута дамоўленасць аб пастаўках у Кітай малочнай прадукцыі ААТ «Бабушкина крынка». Плануецца, што першая партыя малака паступіць на прылаўкі магазінаў гандлёвай сеткі кітайскай кампаніі ў лютым наступнага года, напярэдадні свята Вясны – кітайскага Новага года.
Губернатары Магілёўскай вобласці і правінцыі Цзянсу адзначылі важнасць механізму міжрэгіянальнага супрацоўніцтва для нарошчвання двухбаковага эканамічнага ўзаемадзеяння, паставілі задачу зрабіць супрацоўніцтва Магілёўскай вобласці і Цзянсу ўзорам для іншых рэгіёнаў Беларусі і Кітая.
Тэкст – БЕЛТА
Фота Генеральнага консульства Беларусі ў Шанхаі
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка