Рус Бел Eng 中文

Магілёўская вобласць мае дастатковы патэнцыял для сур’ёзнага эканамічнага росту – Міхаіл Русы

Магілёўская вобласць мае дастатковы патэнцыял для сур’ёзнага эканамічнага росту. Такое меркаванне выказаў намеснік прэм’ер-міністра Міхаіл Русы сёння на пасяджэнні Магілёўскага аблвыканкама, дзе разглядаліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна за 2016 год.

«Калі ацэньваць вынікі работы ў мінулым годзе, то ў параўнанні з папярэднім годам пэўная дынаміка развіцця рэгіёна назіраецца. Ён прасунуўся ў рэйтынгу і займае сёння залатую сярэдзіну сярод іншых рэгіёнаў, – адзначыў Міхаіл Русы. – Разам з тым патэнцыял вобласці далёка не вычарпаны і застаецца нямала праблемных пытанняў, якія неабходна неадкладна вырашаць, перш за ўсё гэта датычыцца росту якасных эканамічных параметраў работы ўсіх галін без выключэння».

На думку віцэ-прэм’ера, у рэгіёна дастаткова нявыкарыстаных рэзерваў, каб выканаць па выніках бягучага года даручэнне кіраўніка дзяржавы па выхадзе на сярэднямесячную заработную плату ў Вr1 тыс., або $ 500 у эквіваленце. Паводле слоў Міхаіла Русага, дадатковыя сродкі ў АПК можна знайсці за кошт павышэння якасці вырабляемага малака, больш поўнай загрузкі перапрацоўчых вытворчасцей, паглыбленай перапрацоўкі сыравіны і экспарту сельгаспрадукцыі з высокім дабаўленым коштам. У ліку дадатковых рэзерваў віцэ-прэм’ер назваў рацыянальнае выкарыстанне наяўных рэсурсаў, зніжэнне вытворчых выдаткаў, жорсткае выкананне тэхналагічных параметраў, а таксама аптымізацыю колькасці кіруючых і інжынерных работнікаў.

«Ад кожнага кіраўніка на месцах патрабуецца максімальна эфектыўная работа, гэтага вы павінны патрабаваць і ад сваіх падначаленых. Толькі выканаўшы пастаўленыя перад рэгіёнам асноўныя прагнозныя параметры, ужо можна разлічваць на рост заработнай платы, а калі яшчэ выкарыстоўваць наяўныя рэзервы, то рэальна забяспечыць выхад на сярэднюю заработную плату па выніках года ў Вr1 тыс.», – рэзюмаваў Міхаіл Русы.

У сваю чаргу старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі акцэнтаваў увагу ўсіх кіраўнікоў гарадоў і раёнаў на павышэнні патрабавальнасці да кадраў і эфектыўнасці іх працы. «Нам не патрэбныя кіраўнікі, якія не здольныя забяспечыць узятыя на сябе абавязкі і не ўмеюць арганізаваць нармальную працу на месцах. Нам патрэбныя тыя, хто ўмее працаваць з поўнай самааддачай і даваць вынік», – адзначыў ён.

Рашэннем аблвыканкама кіраўнікам Круглянскага, Бялыніцкага і Крычаўскага раёнаў абвешчаныя вымовы за недастатковую работу па забеспячэнні асноўных сацыяльна-эканамічных параметраў ў 2016 годзе. За дапушчэнне хранічных неплацяжоў за энергарэсурсы некалькі намеснікаў старшынь райвыканкамаў, адказных за гэтыя пытанні, вызваленыя ад пасадаў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая