Пратакол аб намерах падпісалі Магілёўскі аблвыканкам і два хакіміяты Узбекістана. На тыдні ў рэгіёне праводзіўся Беларуска-Інданэзійскі бізнес-форум. Галоўныя тэмы – гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва ўсходняй краіны і Магілёўскай вобласці. Удзел у бізнес-падзеі прынялі дэлегацыі Самаркандскай і Намангандскай абласцей Узбекістана. Чатыры дні яны знаёміліся з эканамічным патэнцыялам рэгіёна.

На сустрэчу запрасілі прадстаўнікоў прадпрыемстваў і ўстаноў Магілёўшчыны, агенцтва рэгіянальнага развіцця. Сярод удзельнікаў узбекскай дэлегацыі – вытворцы плодаагародніннай прадукцыі, бавоўны, тэкстылю, дываноў. Узбекістан лічаць добрым партнёрам. Краіна развіваецца: насельніцтва прырастае, ВУП павялічваецца. А выгаднае геаграфічнае становішча робіць Узбекістан прывабным для эканамічных адносін.
За дні форуму прадстаўнікі Самаркандскай вобласці і беларускія бізнесмены, у тым ліку з Магілёўшчыны, заключылі на $10 млн. кантрактаў У час бізнес-сустрэчы бакі падпісалі 6 дакументаў аб супрацоўніцтве. Сярод іх пагадненне паміж Бабруйскам і Самаркандам, гандлёва-прамысловымі палатамі Магілёўскай і Самаркандскай абласцей. Два пагадненні з узбекскімі прадпрымальнікамі змацавала подпісамі фарэлевая гаспадарка «Лахва».
Дарэчы, з 14 па 19 верасня ў Ташкенце будзе праходзіць выстава беларускіх вытворцаў «Мade in Вelarus». Сярод 150 прадпрыемстваў, якія прадставяць сваю прадукцыю, будуць і магілёўскія.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24