Магілёўская вобласць у бягучым годзе ў параўнанні з 2017-м пашырыла геаграфію экспарту на 8 краін, паведамілі ў камітэце эканомікі аблвыканкама.
У студзені-красавіку бягучага года арганізацыямі Магілёўскай вобласці тавары дадаткова экспартаваліся ў Дамініканскую Рэспубліку, Конга, Кенію, Рэспубліку Карэя, Македонію, Нігерыю, Аман і Сірыю. А ў цэлым Магілёўская вобласць ажыццяўляе экспартныя пастаўкі ў 76 краін свету.
У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года аб’ёмы экспарту тавараў выраслі наступным чынам: у Албанію – у 16 разоў, у Аўстрыю – у 8 разоў, Бельгію – у 3 разы, Боснію і Герцагавіну – у 1,5 раза, Грузію –у 2 разы, Іран – у 5 разоў, Ізраіль – у 2,5 разы, Італію – у 3 разы, ААЭ – у 2 разы, Сербію – у 2,5 разы, Турцыю – у 4,5 разы, Францыю – у 2 разы, Чэхію – у 2 разы, Эстонію – у 1,5 разы, Японію – у 2,5 разы і іншыя краіны.
«Дзякуючы актыўнай працы па дыверсіфікацыі рынкаў збыту, мы адзначаем дынамічны рост экспарту тавараў у краіны ЕС на 63,7%, у астатнія краіны на 8%. Пры гэтым адбылося зніжэнне экспарту ў краіны ЕАЭС на 2,1%, у тым ліку ў Расію экспарт скараціўся на 2,6%, або на $11,1 млн», – адзначылі суразмоўцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24