Рус Бел Eng 中文

Магілёўская вобласць у ліку лідараў рэспубліканскага конкурсу на самы лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня

На базе Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі Беларусі адбыўся заключны этап рэспубліканскага конкурсу на самы лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня.

Як паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі, Прыдняпроўскі край у спаборніцтве прадстаўлялі пераможцы абласнога этапу: праекта «Мы ў адказе за тых, каго прыручылі» (сярэдняя школа № 9 Бабруйска), «САМ у шосты!» (Сярэдняя школа № 4 Шклова), «Субота – творчая майстэрня сямейнага вольнага часу» (сярэдняя школа № 33 Магілёва). Кожная ўстанова накіравала на конкурс сваю каманду і групу падтрымкі. Абарона праектаў праходзіла ў выглядзе творчай прэзентацыі на сцэне. У выніку Магілёўская вобласць ўзяла 3 дыпломы, 2 з якіх – першай ступені.

Пераможцы спаборніцтва атрымалі спецыяльныя прызы і падарункавыя сертыфікаты. СШ № 33 узнагароджана каштоўным падарункам Акадэміі паслядыпломнай адукацыі за актуальнасць праекта і прапаганду сямейных каштоўнасцяў у выхаванні падрастаючага пакалення. СШ № 9 удастоена падарункавага сертыфіката на ўдзел 20 вучняў у дзевяцідзённай экскурсійна-адукацыйнай праграме з пражываннем у горадзе Мінску ў перыяд летніх канікулаў 2017/2018 навучальнага года ад Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая