Музей эксперыментальных навук «ЭКСПИРИмЕНтУС» працуе з 4 красавіка 2020 года ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Як расказалі суразмоўцы, экспазіцыя ўключае прыборы і прылады, якія дэманструюць фізічны бок дзіўных з’яў навакольнага свету. Наведвальнікі змогуць спаўна акунуцца ў атмасферу навуковых адкрыццяў і адчуць сябе даследчыкамі, а можа быць, нават вынаходнікамі. Вы не толькі ўбачыце разнастайныя прыборы і механізмы, але і асабіста апрабуеце іх дзеянне. Наша выстава – гэта займальны і захапляльны вольны час для ўсёй сям’і, дзе наглядна дэманструюцца розныя законы фізікі, прыродныя з’явы, аптычныя ілюзіі, прынцыпы працы тэхнічных прылад.
Наведаць выставу можна штодня з 11.00 да 19.00.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07