Магілёўскі абласны драматычны тэатр падаў заяўку аб уступленні ў асацыяцыю «Шаўковы шлях», паведамілі ва ўстанове культуры.
Глабальная ідэя новага Шаўковага шляху паўстала ў Кітаі, пры падтрымцы іншых краін, у тым ліку Беларусі. Але разам з гандлем, прасоўваннем тавараў з Азіі ў Еўропу гаворка ідзе і пра іншыя сумесныя праекты, у тым ліку ў галіне культуры і мастацтва.
Да гэтага часу ў асацыяцыю «Шаўковы шлях» ўвайшлі два сталічныя тэатры - Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы і Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета.
«Уступленне ў асацыяцыю дасць магчымасць нашай трупе ўдзельнічаць у яе праграмах, у тым ліку абменьвацца гастролямі, праходзіць навучанне і ўдзельнічаць у майстар-класах. І самае галоўнае - гэта перспектыва гастроляў тэатра ў Кітаі», - адзначылі ў Магілёўскім драматычным тэатры.
У гэтым годзе на сцэне драмтэатра ўпершыню паказалі традыцыйную кітайскую оперу. Магілёў з гастролямі 7 чэрвеня наведала Шэньчжэньская тэатральная трупа кітайскіх опер.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07