Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт і Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт падпісалі дагавор аб стварэнні адзінага рэспубліканскага вучэбна-навукова-вытворчага тэхналагічнага кластара. Свае подпісы пад дакументамі паставілі рэктары ВНУ Максім Кіркор, Ігар Войтаў і Андрэй Кузняцоў.

Мэтай стварэння кластара з’яўляецца фарміраванне інавацыйных падыходаў да тэхналагічнай адукацыі і забеспячэнне практычнага іх выкарыстання пры падрыхтоўцы інжынерных кадраў. Пры гэтым удзельнікі кластара захоўваюць сваю юрыдычную самастойнасць.
У рамках дагавора прадугледжваецца інтэграцыя рэсурсаў устаноў адукацыі, правядзенне сумесных мерапрыемстваў па абмене вопытам і вынікамі работ у інавацыйнай, навукова-тэхнічнай і адукацыйнай сферах дзейнасці. Акрамя таго, будуць ажыццяўляцца фундаментальныя і прыкладныя даследаванні ў інавацыйнай, навукова-тэхнічнай і адукацыйнай сферах дзейнасці кластара, уключаючы патэнтавую дзейнасць і трансфер тэхналогій, навукова-метадычнае суправаджэнне праектаў і экспертную дзейнасць.
Запланавана рэалізацыя сумесных адукацыйных праграм падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі і дадатковай адукацыі дарослых з прыцягненнем спецыялістаў. Сумесныя мерапрыемствы ўключаць у сябе сімпозіумы, семінары, канферэнцыі, круглыя сталы, курсы павышэння кваліфікацыі і прафесійнай перападрыхтоўкі, майстар-класы, прафстажыроўкі, рэалізацыю сумесных навукова-даследчых праектаў і сеткавага (модульнага) навучання студэнтаў па адукацыйных праграмах вышэйшай адукацыі.

У якасці першачарговых крокаў супрацоўніцтва будзе сфарміравана рабочая група для выпрацоўкі прапаноў па стварэнні сумеснай галіновай навукова-вытворчай лабараторыі па палімерных кампазіцыйных матэрыялах. У яе, акрамя ўніверсітэтаў, прапануецца ўключыць ААТ «Гродна-Азот», ААТ «Магілёўхімвалакно» і шэраг іншых прадпрыемстваў хімічнай галіны. У адукацыйнай сферы будуць прыняты меры па распрацоўцы сумесных праграм бакалаўрыяту і магістратуры па аўтаматызацыі, машынам і апаратам, нафтахіміі, біятэхналогіях, інфармацыйных тэхналогіях, дызайне і іншых напрамках. У галіне арганізацыі курсаў павышэння кваліфікацыі па нанаматэрыялах плануецца развіццё супрацоўніцтва з карпарацыяй «Раснана».
Фота – Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59