Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А.А. Куляшова адзначыў 105-годдзе. Урачысты сход і святочны канцэрт, прысвечаныя юбілейнай даце, адбыліся ў ВНУ, перадае карэспандэнт сайта.

На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі органаў улады, ганаровыя госці, выкладчыкі, супрацоўнікі, студэнты і выпускнікі ўніверсітэта мінулых гадоў. Віншаванні ў гэты дзень гучалі ад намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэя Кунцэвіча, старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрыя Харытончыка, першага намесніка міністра адукацыі, старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ірыны Старавойтавай, старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Ігара Марзалюка, выпускніка, а пасля і рэктара Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імяА.А. Куляшова з 2001 па 2003 гады Аляксандра Радзькова і інш.

Адкрываючы ўрачысты сход, цяперашні рэктар ВНУ-юбіляра Дзяніс Дук заўважыў, што з моманту ўтварэння навучальная ўстанова прайшла доўгі шлях развіцця: адкрываліся новыя факультэты і спецыяльнасці, папаўнялася матэрыяльна-тэхнічная база. За час існавання Магілёўскі ўніверсітэт выпусціў больш за 70 тыс. спецыялістаў, сярод якіх нямала вядомых людзей. Адукацыю тут атрымаў і Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка вучыўся на гістарычным факультэце. Пра гэта можна даведацца ў Зале Славы ВНУ, якую адкрылі да юбілею.

Дзяніс Дук звярнуў увагу, што сёння ўніверсітэт імкнецца ісці па шляху інтэрнацыяналізацыі адукацыі. «У мяне ёсць мара, – падзяліўся рэктар. – Хочацца, каб ВНУ загаварыла на зразумелых ва ўсім свеце мовах, каб пра нас ведалі не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Для гэтага робім усё магчымае. Галоўнае, што ў калектыву ёсць вопыт і патэнцыял».

Гаворачы аб значнасці прафесіі, якую набываюць у сценах навучальнай установы студэнты, намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч заўважыў: тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак, а цяпер дарослых людзей і сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы, абавязаны выпускнікам універсітэта фарміраваннем асобы грамадзяніна, сем’яніна, працаўніка. Гэта найважнейшая дзяржаўная задача, якая ўскладзена кіраўніцтвам краіны на педагагічную грамадскасць.
У сваю чаргу Дзмітрый Харытончык падкрэсліў, што 105 гадоў – гэта салідны ўзрост, якому ўласцівы мудрасць і паспяховы вопыт стварэння. За гэтыя гады ВНУ дасягнула значныя поспехі ў навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці, у сценах універсітэта вырасла шмат кваліфікаваных спецыялістаў, прафесіяналаў і кіраўнікоў. «Упэўнены, падтрымліваючы традыцыі, закладзеныя многімі пакаленнямі выкладчыкаў і студэнтаў, захоўваючы і памнажаючы назапашаны патэнцыял, ваш калектыў здольны ўнесці значны тэарэтычны і практычны ўклад у інавацыйнае развіццё і канкурэнтаздольнасць нашай краіны», – канстатаваў старшыня абласнога Савета дэпутатаў.

Па традыцыі госці на юбілей прыйшлі з падарункамі: ад аблвыканкама ВНУ падарылі інтэрактыўную панэль, а Міністэрства адукацыі перадало сертыфікат на Br30 тыс. (Сродкі накіруюць на ўдасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы.) Падчас свята шматлікія госці атрымалі Ганаровыя граматы, Падзячныя лісты Міністэрства адукацыі, Магілёўскага аблвыканкама і гарвыканкама, Магілёўскага абласнога і гарадскога Саветаў дэпутатаў, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, профільнай прафсаюзнай арганізацыі, а таксама нагрудныя знакі «За ўклад у развіццё Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А .А. Куляшова ». Большасць узнагароджаных – выпускнікі ВНУ, якія доўгі час працуюць або большую частку сваёй працоўнай дзейнасці аддалі навучальнай установе. Акрамя таго, нагрудны знак профільнага міністэрства «Выдатнік адукацыі» атрымалі прафесар кафедры пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі, доктар філалагічных навук Мікалай Абабурка і дацэнт кафедры методыкі выкладання матэматыкі, кандыдат педагагічных навук Валянціна Мікалаева.

Навучальная ўстанова пачала сваю гісторыю 1 кастрычніка 1913 года як Магілёўскі настаўніцкі інстытут. Першы выпуск выкладчыкаў у колькасці 33 чалавек адбыўся ў 1916 годзе. У снежні 1918 года настаўніцкі інстытут быў рэарганізаваны ў педагагічны і атрымаў статус вышэйшай навучальнай установы. У ім праводзілася падрыхтоўка па сацыяльна-гістарычным, фізіка-матэматычным, біялагічным і літаратурна-мастацкім цыклах і работнікаў дашкольных устаноў.
У ліпені 1944 Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут аднавіў сваю дзейнасць у складзе трох факультэтаў: гістарычнага, геаграфічнага, мовы і літаратуры. Навучанне ў ім пачалі 570 студэнтаў на дзённым аддзяленні і 357 – на завочным. У інстытуце тады працавала 16 выкладчыкаў, чацвёра з якіх мелі вучоныя ступені.
У 1978 годзе інстытуту прысвойваецца імя класіка беларускай літаратуры, ураджэнца Магілёўшчыны Аркадзя Куляшова.
У 1997 годзе пасля правядзення дзяржаўнай акрэдытацыі інстытут быў перайменаваны ў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59